Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 74 23.11.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Курганны могільнік" (шыфр - 613В000341), які размешчаны ў паўднёвай частцы горада Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 лістапада 2021 г. № 74

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 613В000341), які размешчаны ў паўднёвай частцы горада Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г.

№ 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 613В000341), які размешчаны ў паўднёвай частцы горада Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр А.М.Маркевіч

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

23.11.2021 № 74

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка- культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 613В000341), які размешчаны ў паўднёвай частцы горада Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект  зон  аховы  нерухомай  матэрыяльнай  гісторыка-культурнай  каштоўнасці

«Курганны могільнік» (шыфр – 613В000341), які размешчаны ў паўднёвай частцы горада Заслаўе Мінскага раёна Мінскай  вобласці  (далей –  праект  зон  аховы),  распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.«Курганны могільнік» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000341 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе Мінскага раённага выканаўчага камітэта.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).

Мяжа тэрыторыі  гісторыка-культурнай  каштоўнасці  і  межы  зон  аховы  дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах курганнага могільніка, у склад якога ўваходзяць пяць курганоў. Насыпы альбо іх сляды былі зафіксаваны пры правядзенні археалагічных даследаванняў і натурным абследаванні.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 422 м2 (48 х 25 х 35 м).

8.Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі 1-2-3-4-1 з каардынатамі 53°59'46.6'', 27°17'39.2'' – 53°59'46.7'', 27°17'39.7'' – 53°59'46.6'', 27°17'41.8'' – 53°59'47.1'', 27°17'40.8'' – 53°59'46.6'', 27°17'39.2''.

9.На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці. Правядзенне такіх работ магчыма пасля пазбаўлення гісторыка-культурнай каштоўнасці яе статусу на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10.Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона, зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўленння, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.

11.Ахоўная зона прылягае да курганнага могільніка з усіх бакоў. Плошча ахоўнай зоны складае 25,2 га.

12.Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі 5-6-7-8-9-10- 11-12-5 з каардынатамі 53°59'47.2'', 27°17'36.6'' – 53°59'48.7'', 27°17'41.5'' – 53°59'47.7'', 27°17'44.4'' – 53°59'44.6'', 27°17'47.4'' – 53°59'43.0'', 27°17'42.9'' – 53°59'41.9'', 27°17'39.8'' – 53°59'44.1'', 27°17'35.4'' – 53°59'45.4'', 27°17'35.5'' – 53°59'47.2'', 27°17'36.6''.

13.Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах ахоўнай зоны.

14.На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне земляных работ, не звязаных з археалагічным даследаваннем, акрамя работ па абслугоўванні воданапорнай вежы і воднага рэзервуара, пракладкай падземных інжынерных    камунікацый,    бягучым    рамонце    праезнай    часткі    вул. Набяражная і вул. Алімпійская, пры ўмове прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 613В000341), які размешчаны ў паўднёвай частцы горада Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці


Другие НПА

Постановление Минобразования РБ №233 от 19.10.2021 Об утверждении типового учебного плана по специальности 2-48 01 36 Постановление Минобразования РБ №245 от 18.11.2021 О признании утратившими силу постановлений Министерства образования Республики Беларусь Постановление Минобразования РБ №217 от 27.09.2021 Об утверждении образовательного стандарта переподготовки руководящих работников и специалистов по специальности 1-26 02 78 Постановление Минобразования РБ №235 от 26.10.2021 О признании утратившими силу постановлений Министерства образования Республики Беларусь Постановление РБ №80 от 10.11.2021 Об утверждении типовых инструкций по охране труда Решение Лунинецкий райсовет №237 от 11.11.2021 Об изменении решения Лунинецкого районного Совета депутатов от 18 сентября 2018 г. № 30 Решение Ивацевичский райсовет №175 от 12.11.2021 Об изменении границ деревни Михновичи Стайковского сельсовета Ивацевичского района Брестской области Решение Пружанский райисполком №2099 от 08.11.2021 Об изменении решения Пружанского районного исполнительного комитета от 24 октября 2016 г. № 2211 Решение Сенненский райисполком №1146 от 09.11.2021 О ежегодном смотре-конкурсе на лучшее новогоднее оформление зданий и прилегающих к ним территорий в Сенненском районе Решение Сенненский райсовет №179 от 29.10.2021 Об изменении решения Сенненского районного Совета депутатов от 30 декабря 2020 г. № 130